Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2018, 09:42

Беларуская тэнісістка Вера Лапко прайграла на турніры ў Лінцы

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (62-і нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе турніру ў аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам $250 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

10 кастрычніка ў гульні за выхад у чвэрцьфінал Вера Лапко ўступіла расіянцы Настассі Паўлючэнкавай (35) - 7:5, 6:7, 3:6. У першым крузе беларуска была мацнейшая за швейцарскую тэнісістку Белінду Бенчыч (41) - 1:6, 6:1, 6:0.

У парным разрадзе Вера Лапко і Мэндзі Мінела з Люксембурга згулялі з бельгійска-шведскім тандэмам Кірстэн Фліпкес / Юхана Ларсан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі