Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2018, 14:35

Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава выйшла ў 1/2 фіналу парнага разраду на турніры ў Нідэрландах

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і галандка Леслі Керхаў выйшлі ў паўфінал парнага разраду на турніры ў галандскім Хертагенбасе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінальным матчы беларуска-галандскі тандэм упэўнена перамог у двух сэтах кітайска-японскі дуэт Шуай Чжан / Рыка Фуджырава - 6:2, 6:2.

На мужчынскім турніры ў брытанскім Нотынгеме беларус Ілья Івашка і іспанец Марсэль Гранальерс прайгралі ў чвэрцьфінале аўстралійска-канадскай пары Мэт Рэйд / Адзіл Шамасдзін (Канада) - 3:6, 4:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі