Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 кастрычніка 2017, 15:28

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў васьмёрку мацнейшых на турніры ў Кітаі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў васьмёрку мацнейшых на міжнародным турніры ў Кітаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы другога раўнда беларуска, якая займае 102-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена перамагла кітаянку Інь-Інь Дуань (93) - 6:3, 6:3. Раней Арына Сабаленка была мацнейшай за іншую прадстаўніцу гаспадароў турніру Хань Сінь Юнь (129) - 6:3, 6:3.

Былая першая ракетка планеты расіянка Марыя Шарапава, якая атрымала wild card ад арганізатараў, таксама выйшла ў чвэрцьфінал турніру, у двух сэтах яна абыграла прадстаўніцу Польшчы Магду Лінет з лікам 7:5, 6:3.

Арына Сабаленка ўваходзіць у зборную Беларусі па тэнісе. Камандзе на корце "Чыжоўка-Арэны" 11-12 лістапада давядзецца выявіць пераможцу ў фінале Кубка федэрацыі з тэнісісткамі ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі