Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лістапада 2017, 15:06

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прэтэндуе на званне "Прарыў месяца"

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка намініравана на званне "Прарыў месяца" ў кастрычніку, якое заснавана Жаночай тэніснай асацыяцыяй (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулым месяцы 19-гадовая мінчанка ўпершыню ў сваёй кар'еры прабілася ў фінал турніру пад эгідай WTA. У вырашальным паядынку спаборніцтваў у кітайскім Цяньцзіні Арына ва ўпартай барацьбе ўступіла экс-першай ракетцы планеты расіянцы Марыі Шарапавай. Пасля гэтага яна ўпершыню ўзнялася на 78-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Акрамя беларускі на званне "Прарыў месяца" ў кастрычніку прэтэндуюць нямецкія тэнісісткі Юлія Гергес і Карына Вітхефт, а таксама расіянка Наталля Віхлянцава. Галасаванне праходзіць на афіцыйным сайце WTA.

У студзені лаўрэатам у гэтай намінацыі стала амерыканка Како Вандэвеге, якая ў бліжэйшыя выхадныя дні будзе гуляць у Мінску супраць тэнісістак зборнай Беларусі ў фінале Кубка Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі