Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 кастрычніка 2018, 14:24

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне ў Пекіне

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (32-і нумар сусветнага рэйтынгу) прайграла на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Пекіне (прызавы фонд - $8,2 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку другога круга Сасновіч уступіла сёмай ракетцы планеты чэшцы Караліне Плішкавай - 3:6, 4:6. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Плішкава сустрэнецца з кітаянкай Ван Цян (28).

fff1

На старце China Open Сасновіч перайграла ў двух сэтах румынку Міхаэлу Бузарнеску (23) - 6:3, 6:1.

Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (16) прабілася ў 1/8 фіналу, абыграўшы іспанку Гарбінье Мугурусу (15) - 7:5, 6:4. Наступнай саперніцай Арыны будзе французская тэнісістка Каралін Гарсія (8).

Турнір у кітайскай сталіцы завершыцца 7 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі