Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 ліпеня 2018, 13:57

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паднялася на 35-е месца ў сусветным рэйтынгу

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аляксандра Сасновіч упершыню ў кар'еры паднялася на 35-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Аляксандра займала 42-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў паўфінал турніру Moscow River Cup у расійскай сталіцы перамясцілася на 7 прыступак уверх. Беларуска Арына Сабаленка займае цяпер 36-е месца.

Вера Лапко знаходзіцца на 69-й пазіцыі, у Вікторыі Азаранка 108-е месца. На гэтым тыдні яны выступяць на турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ. Вікторыя Азаранка згуляе ў першым крузе з украінскай тэнісісткай Кацярынай Бандарэнка (56-ы нумар рэйтынгу WTA), саперніцай Веры Лапко будзе кітаянка Чжан Шуай (32).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі