Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2019, 16:57

Беларуская лыжніца Паліна Сераносава заняла 3-е месца ў гонцы на 5 км класічным стылем у Расіі

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская лыжніца Паліна Сераносава завяршыла на трэцяй пазіцыі падагульняючага пратакола індывідуальны старт на 5 км класічным стылем на лыжным турніры катэгорыі FIS "Хібінская гонка", які з 21 па 24 лістапада праходзіць у расійскім Кіраўску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска пераадолела дыстанцыю за 14 хв 59,4 сек. Ад пераможцы расіянкі Настассі Уласавай, яе аддзялялі 8 сек. Другое месца таксама ў прадстаўніцы Расіі Настассі Рыгалінай.

Што датычыцца беларусак, то Іна Луконіна з адставаннем ад лідара на 46,2 сек заняла восьмае месца, Марыя Рашчынская - 12-я, Ганна Мачахіна - 17-я, Вольга Далідовіч - 32-я, Дар'я Маёрава - 38-я.

Усяго ў гонцы ўдзельнічалі 156 спартсменак з Расіі і Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі