Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2019, 13:44

Беларуская лучніца Ганна Марусава не выйшла ў 1/8 фіналу II Еўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На арэне СК "Алімпійскі" сёння прадоўжыўся турнір па стральбе з лука Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першай з беларускіх спартсменак выступіла Ганна Марусава. У 1/32 фіналу стральбы з класічнага лука яна перамагла кіпрыётку - 6:2, а ў матчы за выхад у 1/8 фіналу ўступіла ў "перастрэлцы" італьянцы Таццяне Андрэолі - 5:6.

У 1/16 фіналу ў гэтай дысцыпліне будуць удзельнічаць яшчэ дзве беларускі - Карына Дзёмінская і Карына Казлоўская. Іх саперніцы вызначацца пасля матчаў 1/32 фіналу.

Спаборніцтвы па стральбе з лука II Еўрапейскіх гульняў фінішуюць 27 чэрвеня. Спартсменам засталося разыграць 4 камплекты ўзнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі