Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 снежня 2017, 14:12

Беларуская каманда па спачане заваявала 11 залатых узнагарод на адкрытым Кубку Расіі

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда па спачане заваявала 11 залатых узнагарод на адкрытым Кубку Расіі ў Санкт-Пецярбургу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускай федэрацыі спачана Андрэй Калістаў.

На турніры Беларусь прадстаўлялі атлеты з Віцебска, Віцебскай вобласці (Чашнікі, Шаркаўшчына, Глыбокае), Брэста і Мінска. На рахунку зборнай у розных узростах 11 залатых, 11 сярэбраных і 11 бронзавых медалёў.

У чатырох узроставых катэгорыях тытул гранд-чэмпіёна (абсалютнага пераможцы) заваявалі Соф'я Дубчынская, Аляксандр Мяшкоў, Максім Рышко (усе - Віцебск) і Кірыл Стральцоў (Мінск).

"З расійскімі калегамі актыўна супрацоўнічаем па папулярызацыі гэтага віду спорту, што ўмацоўвае аўтарытэт федэрацый на міжнароднай арэне. Беларусы традыцыйна ўдзельнічаюць у адкрытых чэмпіянатах і розыгрышах Кубка Расіі, праводзім сумесныя трэніроўкі. У спачане лічаць, калі ты павышаеш узровень саперніка, то і расцеш сам у майстэрстве", - адзначыў Андрэй Калістаў.

У адкрытым Кубку Расіі па спачане прынялі ўдзел 9 каманд, за ўзнагароды змагаліся 115 спартсменаў. Акрамя медалёў самыя юныя ўдзельнікі спаборніцтваў былі ўзнагароджаны прызамі ад фабрыкі цацак "Палессе".

Спачан (чанбара) - сучасны від японскіх адзінаборстваў, свабоднае фехтаванне на бяспечных мячах. У Японіі спачан - афіцыйны від спорту, як і ў некаторых краінах. У Беларусі яго папулярнасць набірае абароты: ім займаюцца дзеці і дарослыя ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях, у Брэсце, Магілёве і Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі