Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2018, 15:19

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйшла ў алімпійскі фінал у лыжнай акрабатыцы

15 лютага, Пхёнчан /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова прабілася ў фінальную стадыю алімпійскіх спаборніцтваў у лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым кваліфікацыйным раўндзе Ганна атрымала ад суддзяў 100,45 бала і адразу трапіла ў лік удзельніц заўтрашняга фінальнага этапу. Яшчэ дзвюм прадстаўніцам Беларусі алімпійскай чэмпіёнцы Сочы Але Цупер і Аляксандры Раманоўскай сёння давядзецца выступіць у другім крузе кваліфікацыі, каб таксама прабіцца ў лік суіскальніц узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі