Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2017, 17:37

Беларуская федэрацыя біятлона заснавала новы турнір сярод юнакоў і дзяўчат

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская федэрацыя біятлона заснавала новы турнір сярод юнакоў і дзяўчат - Кубак БФБ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе спартыўнай арганізацыі.

Спаборніцтвы пройдуць у чатыры этапы. Першыя тры запланавана правесці 28-29 снежня, 16-17 і 27-28 студзеня: яны адбудуцца ў спарткомплексе Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Фінальны этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона 17-18 лютага прыме РЦАП "Раўбічы".

Удзельнічаць у спаборніцтвах будуць спартсмены, якія прайшлі рэгіянальны адбор. Яны ўвойдуць у каманды Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, горада Мінска. Акрамя таго, выступіць каманда Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, прадстаўленая біятланістамі эксперыментальнай групы.

"Ад кожнай каманды ва ўзроставых групах 2001-2002, 2003-2004, 2005-2006 гадоў нараджэння будуць выступаць па два юнакі і дзве дзяўчыны, а ва ўзроставай групе 1999-2000 гадоў нараджэння - па тры юнакі і тры дзяўчыны. Біятланісты будуць змагацца за першае месца як у асабістым, так і камандным заліку. Пераможца сярод каманд зможа атрымаць павялічаную квоту на чарговы сезон і прадставіць у спаборніцтвах наступнага Кубка Беларускай федэрацыі біятлона па адным дадатковым удзельніку ў кожнай узроставай групе", - расказалі ў БФБ.

Біятланісты старэйшай узроставай групы ў асабістых гонках 1-га, 2-га і 3-га этапаў Кубка Беларускай федэрацыі біятлона будуць змагацца за права выступіць на юніёрскім першынстве свету па біятлоне, які з 26 лютага па 4 сакавіка пройдзе ў эстонскім Отэпя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі