Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2019, 15:08

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая забяспечыла сабе серабро Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Марына Слуцкая (вагавая катэгорыя звыш 78 кг) забяспечыла сабе серабро турніру па дзюдо II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінальным паядынку беларуска атрымала перамогу на апошніх секундах над спартсменкай з Азербайджана Ірынай Кіндзерскай і выйшла ў фінал. Адразу пасля матчу Марына Слуцкая сказала, што перамагчы такую моцную саперніцу было цяжка, але, сабраўшыся на апошніх секундах пры падтрымцы сваіх балельшчыкаў, удалося ўзяць верх.

Таксама сёння за бронзавую ўзнагароду мультыспартыўнага форуму пазмагаецца беларус Даніэл Мукетэ (100 кг).

У "Чыжоўка-Арэне" атлеты разыгрываюць 15 камплектаў узнагарод у дзюдо. Завершацца спаборніцтвы 25 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі