Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лістапада 2017, 15:08

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка прадоўжыць кар'еру ў кітайскім "Чэнду"

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка прадоўжыць кар'еру ў кітайскім "Чэнду", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар зборнай Беларусі прапусціць старт кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2019 года ў нацыянальнай камандзе. Яна павінна будзе згуляць за свой новы клуб у Кітаі "Чэнду". Для Алены Леўчанка гэта будзе пяты сезон у кітайскай лізе. Раней беларуска выступала за "Гуандун", з якога перайшла ў турэцкі "Якін Догу".

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе правядзе сёння другі матч кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2019 года. На пляцоўцы Палаца спорту нацыянальная каманда сустрэнецца з Эстоніяй. Пачатак у 18.00. Прамую трансляцыю гульні правядзе тэлеканал "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі