Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2019, 10:58

Беларуска Вольга Гаварцова выйграла матч кваліфікацыі Australian Open

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (390-ы нумар рэйтынгу WTA) атрымала другую перамогу ў кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Вольга Гаварцова адолела Мэндзі Мінелу (103) з Люксембурга - 6:1, 1:6, 7:5. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку Australian Open беларуска згуляе з японкай Місакі Доі (133).

На мужчынскім турніры ў аўстралійскай Канберы беларускі тэнісіст Ілья Івашка (94) выйшаў у паўфінал, перамогшы француза Эліёта Беншэтры (273) - 6:0, 6:4. У матчы за выхад у фінал беларус сустрэнецца з аргенцінцам Рэнца Оліва (331).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі