Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 мая 2018, 14:17

Беларуска Вера Лапко выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Хімках

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду на турніры ў падмаскоўных Хімках (прызавы фонд - $100 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінальным паядынку Лапко, у якой 111-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла прадстаўніцу Ізраіля Юлію Глушко, якая займае 303-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA - 6:4, 7:5. У барацьбе за выхад у фінал Вера Лапко сустрэнецца з пераможцай матчу паміж расіянкай Віталіяй Дзячэнка (168-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і сербскай тэнісісткай Нінай Стаянавіч (314).

Пазней на мужчынскім турніры ў Мюнхене (прызавы фонд - 450 тыс. еўра) беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд у матчы за выхад у паўфінал парнага разраду сустрэнуцца з нямецкім дуэтам Цім Пюц / Ян-Ленард Штруф.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі