Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2017, 15:23

Беларуска Вера Лапко выйшла ў другі круг тэніснага Кубка Крамля

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (167-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другі раўнд Кубка Крамля ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння беларуска, якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, упэўнена перайграла ў двух сэтах прадстаўніцу Бельгіі Марыну Занеўскую (119) - 6:2, 6:3. Пазней Веры Лапко давядзецца яшчэ раз выйсці на корт спарткомплексу "Алімпійскі" - у стартавым матчы парнага разраду яна разам з расіянкай Настассяй Патапавай згуляе з расійска-польскім тандэмам Ала Кудраўцава / Аліцыя Расольска.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (100) напярэдадні перамагла венгерку Тымею Бабаш (45) - 1:6, 7:6 (7:3), 6:4. У другім крузе яе саперніцай будзе 13-я ракетка планеты Крысціна Младзенавіч з Францыі, пасеяная пад першым нумарам.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья на старце перамаглі італьянска-літоўскі дуэт Андрэас Сепі / Рыкардас Беранкіс - 6:2, 6:4. Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд, пасеяныя пад першым нумарам, у першым крузе згуляюць з сербскай парай Душан Лаявіч / Філіп Краінавіч.

Турнір у расійскай сталіцы, агульны прызавы фонд якога складае $1,6 млн, завершыцца 22 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі