Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2018, 13:41

Беларуска Вера Лапко стала фіналісткай тэніснага турніру ў Хімках

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў фінал адзіночнага разраду на турніры ў падмаскоўных Хімках (прызавы фонд - $100 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паўфінале Вера Лапко, якая займае 111-е месца ў рэйтынгу WTA, узяла верх над расіянкай Віталіяй Дзячэнка (168) - 7:5, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 31 хвіліну. У вырашальным паядынку адзіночнага разраду саперніцай Лапко будзе пераможца другога паўфіналу, у якім расіянка Настасся Патапава (238) згуляе з румынкай Монікай Нікулеску (64).

У фінальным матчы парнага разраду турніру ў Празе (прызавы фонд - $226 тыс.) беларуска Лідзія Марозава і румынка Міхаэла Бузарнеску згуляюць з амерыканска-чэшскім тандэмам Ніколь Мелічар / Квета Пешке.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі