Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2017, 19:16

Беларуска Таццяна Шаракова стала бронзавым прызёрам ЧЕ на велатрэку

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Таццяна Шаракова заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы па велагонках на трэку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Берліне, дзе праходзяць спаборніцтвы, лідар жаночай зборнай Беларусі паспяхова правяла гонку па ачках. Таццяна Шаракова змагла апярэдзіць на круг разам з дзвюма спадарожніцамі асноўную групу. Паспяхова беларуска набірала ачкі і на прамежкавых фінішах. Усяго ёй удалося набраць 31 ачко.

Чэмпіёнкай Еўропы стала датчанка Трыне Шміт, серабро ў актыве расіянкі Гульназ Бадыковай.

Чэмпіянат Еўропы завершыцца ў Берліне 22 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі