Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 жніўня 2019, 09:00

Беларуска Настасся Шкурдай выйшла ў фінал юніёрскага ЧС па плаванні на 50 м батэрфляем

23 жніўня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай выйшла ў фінал чэмпіянату свету сярод юніёраў, які праходзіць у Будапешце (Венгрыя), на дыстанцыі 50 м батэрфляем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска паказала першы рэзультат, пераадолеўшы дыстанцыю за 25,85 сек. Другой дакранулась да борціка басейна спартсменка з ЗША Клэр Курзан (26,07 сек), трэцяй фінішавала яе партнёрка па камандзе Торы Хуске (26,24 сек).

Фінальныя заплывы на дыстанцыі 50 м батэрфляем, куды трапілі восем мацнейшых плыўчых па выніках кваліфікацый, пройдуць сёння.

Завершыцца юніёрскі сусветны форум па плаванні 25 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі