Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 сакавіка 2017, 15:05

Беларуска Ірына Курачкіна заваявала золата на маладзёжным ЧЕ па барацьбе

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ірына Курачкіна заваявала залаты медаль на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы (U-23) па барацьбе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У венгерскім горадзе Сомбатхей Ірына Курачкіна (вагавая катэгорыя да 55 кг) пачала выступленне з кваліфікацыі, у якой была мацнейшай за саперніцу з Азербайджана - 10:0. У чвэрцьфінале беларусцы нічога не змагла супрацьпаставіць спартсменка з Балгарыі - 10:0. Няпростым выдаўся паўфінальны паядынак для будучай пераможцы са спартсменкай з Венгрыі, але Ірына Курачкіна дабілася перамогі - 9:2. У фінале беларусцы супрацьстаяла Бедзіха Гюн з Турцыі. Паядынак атрымаўся ўпартым, саперніцы не так шмат атакавалі, але Ірына Курачкіна змагла правесці некалькі прыёмаў, якія дапамаглі ёй заваяваць залаты медаль - 5:1.

Раней беларуска станавілася сярэбраным прызёрам маладзёжнага чэмпіянату Еўропы ў 2015 годзе, а таксама дарослага кантынентальнага форуму ў 2016-м у Рызе, дзе ў фінале ўступіла толькі моцнай спартсменцы са Швецыі Сафіі Матсан.

Бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Венгрыі ў скарбонку беларускай каманды прынесла Надзея Драгунова, якая ў катэгорыі да 60 кг, пацярпеўшы паражэнне на старце ад Настассі Нічыта з Малдовы, затым атрымала дзве перамогі. Раней у Сомбатхей сярэбраны медаль у вольнай барацьбе ў катэгорыі 125 кг заваяваў беларус Віталь Пясняк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі