Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 кастрычніка 2018, 16:32

Беларуска Ганна Максімава заваявала серабро на турніры па трыятлоне ў Барселоне

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ганна Максімава заваявала сярэбраную ўзнагароду ў турніры па трыятлоне Ironman у Барселоне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі трыятлона.

У катэгорыі Pro Ганна Максімава пасля першага віду праграмы - плавання - выйшла на першае месца (55 мін 33 сек). Аднак у ходзе велагонкі (180,2 км) і марафону яе апярэдзіла Лаўра Філіп з Германіі. Агульны час пераможцы 8 гадз 34 мін 57 сек. Беларуска пераадолела агульную дыстанцыю 226 км за 9 гадз 8 мін 18 сек. Бронзавым прызёрам стала Івон ван Флеркен з Нідэрландаў, якая ў 2015 годзе ўстанавіла рэкорд сярод жанчын, затраціўшы на праходжанне маршруту 8 гадз 46 мін 45 сек.

"За тры тыдні да старту ў Барселоне прыхварэла і не магла выканаць увесь трэніровачны аб'ём. З трэнерам прынялі рашэнне паехаць і пастарацца дастойна выступіць. Сумненні прысутнічалі: невядома, як арганізм павядзе сябе пасля хваробы. Аднак у канцы, прабягаючы апошнія 1,5 км, ужо ведала, што ніхто мяне не апярэдзіць, і публіка сваёй падтрымкай літаральна несла мяне да фінішу. Заключныя 200 метраў запомню: усе апладзіруюць, крычаць, каментатар называе тваё прозвішча. Майму шчасцю няма мяжы", - адзначыла Ганна Максімава.

У турніры Ironman у Барселоне прынялі ўдзел больш за 3 тыс. атлетаў у розных катэгорыях. Ганна Максімава - першая са спартсменак у СНД, каму ўдалося заваяваць серабро гэтага прэстыжнага спаборніцтва сярод прафесіяналаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі