Поўная версія

Беларуска Эльвіра Герман заваявала золата ў бегу на 100 м з бар'ерамі на ЧЕ ў Берліне

Спорт 10.08.2018 | 14:32
Эльвіра Герман. Фота Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі
Эльвіра Герман. Фота Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Эльвіра Герман заваявала залаты медаль у бегу на 100 м з бар'ерамі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

 

У вырашальным, медальным, забегу беларуска паказала рэзультат 12,67 сек. Эльвіра Герман упэўнена правяла другую частку спрынтарскай дыстанцыі і ў фінішным створы апярэдзіла дзвюх саперніц з Германіі. Памэла Дуткевіч заняла другое месца - 12,72 сек, Сіндзі Роледэр стала бронзавым прызёрам - 12,77 сек.

У фінальным забегу на 100 м з бар'ерамі выступіла і Аліна Талай, якая не змагла фінішаваць, дапусціўшы памылку на бар'еры.

Залатая ўзнагарода Эльвіры Герман стала чацвёртай у скарбонцы беларускай каманды на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне. Дзякуючы яе поспеху Беларусь перамясцілася на шостае месца ў медальным заліку. У 2016 годзе Эльвіра Герман заваявала залаты медаль маладзёжнага чэмпіянату свету ў бегу на 100 м з бар'ерамі.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы завершыцца ў Берліне 12 жніўня.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія