Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2017, 16:43

Беларуска Арына Сабаленка не выйшла ў другі раўнд тэніснага турніру ў Дубаі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (140-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла выйсці ў другі раўнд турніру ў Дубаі (прызавы фонд - $2,3 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку першага раўнда асноўнай сеткі 18-гадовая мінчанка сустракалася з украінкай Кацярынай Бандарэнка, якая займае 79-е месца ў сусветным рэйтынгу, і ва ўпартай барацьбе ўступіла саперніцы - 6:4, 4:6, 3:6. У другім крузе Кацярына Бандарэнка сустэнецца з сёмай ракеткай планеты іспанкай Гарбінье Мугуруса.

Арына Сабаленка ўпершыню прабілася ў асноўную сетку турніраў пад эгідай Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). У першым кваліфікацыйным раўндзе беларуска ўзяла верх над украінскай тэнісісткай Людмілай Кічанок - 7:5, 6:0, а затым перамагла балгарку Александрыну Найдзёнаву (243) у двух сэтах з аднолькавым лікам 6:2.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (123) гэтымі днямі спрабуе перасягнуць кваліфікацыйны бар'ер на турніры ў Будапешце (прызавы фонд - $250 тыс.). У першым крузе яна перамагла казахстанскую тэнісістку Галіну Васкабоеву (258) - 7:6, 6:7, 6:4, а сёння сустрэнецца з сербкай Іванай Ёравіч (146).

Спаборніцтвы ў Дубаі завершацца 25 лютага, а ў сталіцы Венгрыі - на дзень пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі