Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 студзеня 2018, 09:44

Беларуска Аляксандра Сасновіч прабілася ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Брысбене

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аляксандра Сасновіч (88-ы нумар рэйтынгу WTA) прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у аўстралійскім Брысбене (прызавы фонд - $894 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/8 фіналу Аляксандра адолела ў трохсэтавым паядынку эстонскую тэнісістку Анет Кантавейт (34). Прайграўшы першую партыю 1:6, беларуска змагла пераламаць ход матчу і выйграла два сэты запар - 7:6 і 6:3. У чвэрцьфінале Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з францужанкай Алізэ Карнэ (38).

Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (73) на турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд - $626,7 тыс.) таксама выступіць у 1/4 фіналу. Там яе саперніцай можа стаць першая ракетка планеты румынка Сімона Халеп, якая сёння згуляе з кітаянкай Інь-Інь Дуань (91).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі