Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 жніўня 2018, 10:44

Беларуска Алена Фурман заваявала золата на ЧЕ па акадэмічным веславанні

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Алена Фурман заваявала залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні ў класе лодак лёгкай вагі (не алімпійскі клас), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На вяслярным канале ў Глазга (Шатландыя) беларуска змагла пераадолець дыстанцыю за 7 мін 41,600 сек. Другое месца на кантынентальным першынстве заняла Лаўра Тарантола з Францыі - 7 мін 45,940 сек. Бронзавай прызёркай стала італьянка Клара Гуэра - 7 мін 47,410 сек.

Для Алены Фурман бягучы сезон складваецца паспяхова. Яна фінішавала першай на этапах Кубка свету ў Бялградзе і заняла другое месца ў Аўстрыі.

Залатая ўзнагарода Алены Фурман для зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні стала адзінай на чэмпіянаце Еўропы ў Глазга. Каманда падзяліла 8-11 агульнакамандныя месцы з веслярамі Германіі, Харватыі і Расіі. Першае месца заняла зборная Румыніі - 3 залатыя, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі