Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 мая 2017, 19:57

Беларус Віталь Бубновіч заняў трэцяе месца на этапе Кубка свету па кулявой стральбе ў Мюнхене

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віталь Бубновіч заняў трэцяе месца на этапе Кубка свету ў Мюнхене ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках кваліфікацыі, беларус у васьмёрцы мацнейшых стралкоў вёў упартую барацьбу за прызавое месца з Амерам Акгюнам з Турцыі. Толькі ў пятай серыі выстралаў Віталь Бубновіч апярэдзіў саперніка, набраўшы 228,9 ачка, і заняў трэцяе месца. Спартсмен з Турцыі стаў чацвёртым - 207,6 бала.

Перамог у гэтай дысцыпліне расіянін Сяргей Каменскі, які паказаў рэзультат 250,9 бала - новы рэкорд свету. Другое месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м заняў Уладзімір Масленікаў - 250,4 ачка.

Кубак свету па кулявой стральбе прадоўжыцца ў Мюнхене да 24 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі