Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 чэрвеня 2017, 17:29

Беларус Вадзім Каптур увайшоў у дзясятку мацнейшых на ЧЕ па скачках у ваду

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар беларускай каманды па скачках у ваду Вадзім Каптур увайшоў у дзясятку мацнейшых на чэмпіянаце Еўропы ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус за сваё выступленне на 10-метровай вышцы атрымаў ад суддзяў суму 411,30 бала. На першую прыступку п'едэстала гонару ўзняўся француз Бенжамін Офрэ, які набраў 511,75 ачка, сярэбраную ўзнагароду заваяваў спартсмен з Расіі Віктар Мінібаеў - 493,25 бала, бронзавы медаль дастаўся прадстаўніку Вялікабрытаніі Мэцью Лі, у яго актыве 485,55 ачка.

Вадзім Каптур у 2017 годзе стаў уладальнікам бронзавай узнагароды на першым этапе Гран-пры ў нямецкім Ростаку. Тады яго рэзультат склаў 456,85 бала, беларус уступіў аднаму з сусветных лідараў у гэтым відзе кітайцу Янь Цзяню з сумай 546,60 ачка і яго суайчынніку Ксю Зевею - 473,85 бала. Ён таксама з'яўляецца прызёрам чэмпіянатаў Еўропы 2008, 2010 і 2014 гадоў.

На кантынентальным форуме ў Кіеве беларусы двойчы займалі чацвёртыя месцы. Вадзім Каптур і Арцём Бароўскі спыніліся за крок ад прызавога месца ў сінхронных скачках з вышкі, у камандных спаборніцтвах Алёне Хамулькінай і Вадзіму Каптуру крыху не хапіла для заваявання бронзавага медаля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі