Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2017, 13:05

Беларус Уладзімір Верамеенка дапамог "Ніжняму Ноўгараду" перамагчы ў матчы Кубка ФІБА-Еўропа

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баскетбаліст Уладзімір Верамеенка дапамог "Ніжняму Ноўгараду" паспяхова стартаваць у другім групавым этапе Кубка ФІБА-Еўропа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ніжагародцы прымалі на сваёй арэне гасцей з фінскага клуба "Катая" і перамаглі з лікам 84:75. Уладзімір Верамеенка правёў на пляцоўцы амаль 17 хвілін, набраўшы 8 ачкоў. У іншым паядынку групы I французскі "Ле Партэль" разграміў у сябе дома турэцкі "Істанбул" - 86:49.

Беларус Віталь Лютыч, які выступае за краснаярскі "Енісей", у матчы 9-га тура групы А Лігі чэмпіёнаў у гасцях у іспанскай "Мурсіі" набраў 7 ачкоў за 26 хвілін гульнявога часу. Аднак гэта не дапамагло: гаспадары пляцоўкі выйгралі з перавагай 5 ачкоў - 82:77. Пасля гэтай гульні ў "Енісея" стала 11 ачкоў. Ён займае 7-е, перадапошняе месца ў сваёй групе. Наступны матч краснаярская каманда правядзе 10 студзеня ў сябе дома супраць лідараў групы А баскетбалістаў "Манака", у якіх 18 ачкоў з 18 магчымых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі