Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 снежня 2017, 15:02

Беларус Уладзімір Самсонаў не змог прабіцца ў 1/4 фіналу Сусветнага тура па настольным тэнісе

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Уладзімір Самсонаў не змог прабіцца ў чвэрцьфінальную стадыю вырашальнага этапу Сусветнага тура па настольным тэнісе, які праходзіць у Астане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння лідар беларускай зборнай у 1/8 фіналу сустракаўся з прадстаўніком Кітайскага Тайбэя Чунг Тын Вонгам і прайграў два стартавыя сэты: 3-11 і 10-12. Затым Уладзімір Самсонаў праявіў зайздросную стрыманасць, перахапіў ініцыятыву і зраўнаваў рэзультат па партыях - 3:3. У вырашальным сэце 41-гадовы беларус змагаўся да апошняга розыгрышу, але ўсё ж уступіў свайму апаненту 9-11, прайграўшы ўвесь паядынак з агульным лікам 3:4. Гэты год Уладзімір Самсонаў завяршае на 18-м месцы сусветнага рэйтынгу.

У матчы за выхад у паўфінал Чунг Тын Вонг згуляе з нямецкім спартсменам Ціма Болем. З еўрапейскіх майстроў малой ракеткі ў чвэрцьфінал прабіўся яшчэ адзін прадстаўнік Германіі - Дзмітрый Аўчараў, а астатнія прадстаўляюць Азію.

Спаборніцтвы ў сталіцы Казахстана завершацца 17 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі