Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2019, 16:02

Беларус Сяргей Папок заняў трэцяе месца на этапе велагонкі ў Кітаі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гоншчык каманды "Мінск" Сяргей Папок фінішаваў трэцім на шостым этапе прэстыжнай велагонкі на шашы Tour of Qinghai Lake ў Кітаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адрэзак 136 км у неспрыяльных умовах надвор'я беларус праехаў за 2 гадз 52 мін 57 сек. У фінішным спурце ён уступіў толькі Эдуарду Міхаэлю Гросу з Румыніі (першае месца) і Імерыа Чыме (другое месца) з Італіі.

Сёмы этап гонкі Tour of Qinghai Lake ў Кітаі прадоўжацца 20 ліпеня раздзельным стартам на час.

Завершыцца шматдзённая велагонка 27 ліпеня ў горадзе Іньчуане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі