Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2018, 17:33

Беларусь пасля трыумфу Ганны Гуськовай займае 12-е месца ў медальным заліку Алімпіяды-2018

16 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Пасля залатога трыумфу фрыстайлісткі Ганны Гуськовай, якая заваявала першую ўзнагароду для зборнай Беларусі ў Пхёнчхане, наша каманда займае 12-е месца ў камандным медальным заліку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя сённяшняга залатога медаля Ганны ў скарбонцы беларускай зборнай магла быць яшчэ адна ўзнагарода. Вопытная Ала Цупер, якая выступала на сваёй 6-й Алімпіядзе, была вельмі блізка да п'едэстала, але заняла 4-е месца, прапусціўшы наперад дзвюх кітайскіх фрыстайлістак. Дастойна праявіла сябе беларуская канькабежка Марына Зуева, якая паказала 7-ы рэзультат на дыстанцыі 5000 м.

Медальную табліцу АГ-2018 прадаўжае ўзначальваць каманда Германіі, у якой 15 узнагарод (9 залатых, 2 сярэбраныя, 4 бронзавыя).

Вынікі дня:

Фрыстайл. Лыжная акрабатыка. Жанчыны.

1. Ганна Гуськова (Беларусь),

2. Сінь Чжан (Кітай),

3. Фаньюй Кун (Кітай).

Горныя лыжы. Слалам. Жанчыны.

1. Фрыда Хансдотэр (Швецыя),

2. Вэндзі Холдэнер (Швейцарыя),

3. Катарына Галхубер (Аўстрыя).

Горныя лыжы. Супергігант. Мужчыны.

1. Матыяс Маер (Аўстрыя),

2. Беат Фойц (Швейцарыя),

3. Х'еціль Янсруд (Нарвегія).

Снаўборд. Борд-крос. Жанчыны.

1. Мікаэла Маёлі (Італія).

2. Юлія Перэйра дэ Соўза Мабіла (Францыя),

3. Ева Самкава (Чэхія).

Скелетон. Мужчыны.

1. Юн Сун Бін (Рэспубліка Карэя),

2. Мікіта Трагубаў (Расія),

3. Дамінік Парсанс (Вялікабрытанія).

Лыжныя гонкі. Індывідуальная гонка. Мужчыны.

1. Дарыа Калонья (Швейцарыя),

2. Сімен Хегстад Кругер (Нарвегія),

3. Дзяніс Спіцоў (Расія).

Канькабежны спорт. 5000 м. Жанчыны.

1. Эсме Вісер (Нідэрланды),

2. Марціна Саблікава (Чэхія),

3. Наталля Вароніна (Расія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі