Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2019, 11:00

Беларус Мікіта Каляда заваяваў золата ў спартыўнай хадзьбе на ЧЕ (U-20) па лёгкай атлетыцы

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Мікіта Каляда выйграў залаты медаль у спартыўнай хадзьбе на 10 км на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Швецыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца ўжо ў сярэдзіне дыстанцыі меў сур'ёзную перавагу і завяршыў выступленне за 41 мін 10,03 сек. Мікіта Каляда абнавіў асабісты рэкорд на сорак секунд. Другое месца заняў італьянец Рыкарда Арсоні, а бронзавым прызёрам у хадзьбе на 10 км стаў Лукаш Недзялек з Польшчы.

Другі беларус Павел Альховік заняў пятае месца.

Залаты медаль Мікіты Каляды другі ў зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы да 20 гадоў. Раней на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняўся Алег Тамашэвіч, калі перамог у штурханні ядра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі