Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лютага 2018, 15:53

Беларус Юрый Жукоўскі заваяваў тытул чэмпіёна свету па кікбоксінгу

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі атлет Юрый Жукоўскі заваяваў тытул чэмпіёна свету па кікбоксінгу па версіі WAKO Pro вагавой катэгорыі да 64,5 кг, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тытульны бой адбыўся ў Вроцлаве. Сапернікам беларуса стаў тытулаваны Эліяс Янкоўскі з Польшчы. "У першым раўндзе Юрый Жукоўскі змог адправіць апанента ў накдаўн, але затым правёў няўдачны прыём, кікбаксёры сутыкнуліся галовамі, з-за чаго ў нашага атлета здарылася рассячэнне брыва. Рану хутка зашылі, але нават у такіх умовах беларус змог навязаць Янкоўскаму сваю тактыку вядзення паядынку. Па вынікаў пяці раўндаў суддзі аддалі перамогу Жукоўскаму па ачках", - расказаў галоўны трэнер зборнай Беларусі па кікбоксінгу Міхаіл Сцяпанаў.

Бой беларускага і польскага атлетаў стаў адным з цэнтральных на арэне ў Вроцлаве, на якім сабралося больш за 5 тыс. гледачоў. Юрый Жукоўскі з'яўляецца таксама двухразовым чэмпіёнам Еўропы і чэмпіёнам свету па кікбоксінгу версіі W5. Гэты тытул беларус заваяваў у 2014 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі