Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2018, 09:22

Беларус Іван Брынза заваяваў сярэбраную ўзнагароду на ЮАГ у Буэнас-Айрэсе

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Іван Брынза 10 кастрычніка заваяваў сярэбраную ўзнагароду Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе ў веславанні акадэмічным у заездзе лодак-адзіночак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У фінале беларус паказаў час 1 мін 32,84 сек. Золата заваяваў украінскі вясляр Іван Цішчанка, бронза ў аўстралійца Кормака Кенэдзі-Леверта.

17-гадовы Іван Брынза нарадзіўся ў Шклове. Лепшы вынік сезона - другое месца на юнацкім чэмпіянаце Еўропы-2018, у кар'еры - чацвёртае месца на юнацкім чэмпіянаце свету-2018.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі