Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 жніўня 2018, 13:01

Беларус Ілья Івашка выйшаў у трэці круг турніру ў Таронта

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Івашка (125 АТР) выйшаў у трэці круг прадстаўнічага турніру ў Таронта з прызавым фондам большым за $5,3 млн, абыграўшы Раяна Харысана (59 АТР) з ЗША з лікам 7:6, 6:4, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Напружаным атрымаўся першы сэт сустрэчы, у якім давялося гуляць тай-брэйк. У самым пачатку другой партыі матч быў спынены з-за дажджу. Пасля паўзы Ілья Івашка згуляў больш упэўнена і пры ліку 3:3 зрабіў брэйк на падачы саперніка. У вырашальным гейме пры ліку 5:4 беларус упэўнена дзейнічаў у атацы і дабіўся перамогі. Гэты поспех над Раянам Харысанам дазволіць беларусу на наступным тыдні ўвайсці ў топ-100 ігракоў сусветнага рэйтынгу.

У 1/8 фіналу Ілья Івашка згуляе ў Таронта з паўднёваафрыканцам Кевінам Андэрсанам, які ў трох сэтах 4:6, 6:2, 7:6 быў мацнейшы за расіяніна Яўгена Данскога.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі