Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2017, 13:33

Беларус Ілья Івашка стаў уладальнікам гранта Міжнароднай федэрацыі тэніса

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Івашка стаў уладальнікам гранта Фонду развіцця турніраў Вялікага Шлема (Grand Slam Development Fund), паведамілі БЕЛТА ў Беларускай тэніснай федэрацыі.

23-гадовы Ілья Івашка трапіў у лік 14 маладых тэнісістаў з 12 краін свету, якія атрымаюць падтрымку па праграме Міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF) для выступлення на самых прэстыжных турнірах. Для пакрыцця расходаў па ўдзеле ў розных спаборніцтвах будучым зоркам сусветнага тэніса ITF выдзяляе $650 тыс. Ілья Івашка ўжо стаў пераможцам трох турніраў пад эгідай ITF, ён паспяхова выступае ў складзе зборнай Беларусі ў матчах Кубка Дэвіса.

Фонд развіцця турніраў Вялікага Шлема быў заснаваны ў 1986 годзе для заахвочвання і пашырэння канкурэнтных магчымасцей у развіцці тэніса ў розных рэгіёнах планеты. Раней фонд дапамог многім суперзоркам, сярод якіх і беларуска Вікторыя Азаранка, якая двойчы станавілася пераможцай аднаго з турніраў Вялікага шлема - Australian Open.

Гэтымі днямі Ілья Івашка, які займае цяпер 199-е месца ў сусветным рэйтынгу, выступае ў кваліфікацыі турніру серыі Вялікага шлема - адкрытым чэмпіянаце Францыі. Учора ў стартавым пыядынку на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" беларус упэўнена перамог бельгійца Кімера Капеянса (164) - 6:2, 6:2. У другім крузе яго сапернікам будзе румынскі тэнісіст Марыус Копіл (93).

Паспяхова стартаваў у Парыжы і беларус Уладзімір Ігнацік (149), які перайграў прадстаўніка Кітая Дзі Ву (217) - 6:1, 6:2. Цяпер ён сустрэнецца з калумбійцам Сант'яга Хіральда (107).

У жаночай кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі выступяць дзве беларускія тэнісісткі - Арына Сабаленка (114) і Вольга Гаварцова (142).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі