Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2018, 19:03

Беларусь і Латвія ў 2021 годзе павінны правесці лепшы чэмпіянат свету па хакеі - Кабякоў

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія ў 2021 годзе павінны правесці лепшы чэмпіянат свету па хакеі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з латвійскім калегам Марысам Кучынскісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з нецярпеннем чакаем 2021 год, калі сумесна будзем праводзіць чэмпіянат свету па хакеі. Вельмі рады таму, што наша сумесная заяўка перамагла, мы цяпер самым сур'ёзным чынам рыхтуемся да гэтага мерапрыемства. Вопыт у нашых краін ёсць - і ў Беларусі, і ў Латвіі праводзіўся ўжо чэмпіянат свету па хакеі, і цяпер мы павінны зрабіць такі чэмпіянат свету, каб да нас нідзе лепш не было", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Сёння паспяхова развіваецца беларуска-латвійскае супрацоўніцтва і ў сферы турызму. Максімальна эфектыўнаму выкарыстанню турыстычнага патэнцыялу краін садзейнічае лібералізацыя візавай палітыкі Беларусі, узаемная цікавасць да гісторыі і культуры, маштабных спартыўных праектаў. Андрэй Кабякоў выказаў упэўненасць, ІІ Еўрапейскія гульні 2019 года ў Мінску і ЧС па хакеі ў 2021 годзе стануць каталізатарам для павелічэння ўзаемных турпатокаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі