Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2018, 14:56

Беларусь і Іран плануюць падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве ў спартыўнай сферы

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран плануюць падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы фізічнай культуры і спорту. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы міністра спорту і турызму Беларусі Сяргея Кавальчука з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Мастафой Авейсі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Бакі разгледзелі перспектывы супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне спорту і турызму, абазначылі асноўныя напрамкі сумеснай работы. Сяргей Кавальчук падкрэсліў, што колькасць сумесных мерапрыемстваў неабходна павялічваць, а ўсе ініцыятывы замацаваць у міжведамасным мемарандуме аб супрацоўніцтве ў сферы фізічнай культуры і спорту. Механізм яго падпісання бакі абмеркавалі на сустрэчы.

Сяргей Кавальчук адзначыў, што беларускія і іранскія атлеты паспяхова ўзаемадзейнічаюць па многіх відах спорту, хоць у фаварытах па-ранейшаму застаецца спартыўная барацьба. Вялікі ўплыў на існуючыя традыцыі аказалі дасягненні легенды айчыннага і сусветнага спорту Аляксандра Мядзведзя.

Краіны развіваюць спартыўныя сувязі на ўзроўні федэрацый па відах спорту. Пасол падтрымлівае кантакт з многімі кіраўнікамі федэрацый. Для абмену вопытам у Беларусь запрашаюцца іранскія спартсмены і трэнеры па футболе, барацьбе, каратэ, боксе. Беларускія атлеты ўдзельнічаюць у спартыўных форумах у Іране.

Важным напрамкам узаемадзеяння застаецца развіццё турызму. Мастафа Авейсі разлічвае на ўключэнне Ірана ў спіс краін, грамадзянам якіх дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі. Ён упэўнены, што беларуская прырода, культура і гісторыя зацікавяць іранскіх турыстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі