Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 красавіка 2018, 10:16

Беларус Дзмітрый Шэршань стаў бронзавым прызёрам ЧЕ па дзюдо ў Ізраілі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Дзмітрый Шэршань стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па дзюдо, які стартаваў у Тэль-Авіве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку за трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 66 кг ён быў мацнейшы за саперніка з Азербайджана Архана Сафарава, атрымаўшы чыстую перамогу - "іпон". У ходзе кантынентальнага форуму Дзмітрый Шэршань у групе пацярпеў два паражэнні, але ў суцяшальным турніры быў больш паспяховым.

Дзмітрый Шэршань. Фота міжнароднай федэрацыі дзюдо'

У першы дзень спаборніцтваў у Тэль-Авіве на ранніх стадыях барацьбу за ўзнагароды завяршылі беларусы Дзмітрый Мінькоў (66 кг) і Дар'я Скрыпнік (52 кг). На чэмпіянаце таксама выступяць Вадзім Шока (73 кг), Ягор Варапаеў (90 кг), Даніэл Мукетэ і Мікіта Свірыд (абодва - да 100 кг), Аляксандр Вахавяк (звыш 100 кг) і Марына Слуцкая (звыш 78 кг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі