Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 сакавіка 2017, 15:01

БАТЭ згуляе з брэсцкім "Дынама", "Шахцёр" сустрэнецца са "Слуцкам" у паўфінале Кубка Беларусі па футболе

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола прайшла жараб'ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фіналіст мінулага кубкавага турніру барысаўскі БАТЭ двойчы згуляе з брэсцкім "Дынама". Дэбютанты паўфінальнай стадыі футбалісты "Слуцка" сустрэнуцца з салігорскім "Шахцёрам".

Першыя паядынкі за выхад у фінал адбудуцца 5 красавіка ў Брэсце і Слуцку, матчы ў адказ - 26 красавіка ў Барысаве і Салігорску. Фінальны матч Кубка Беларусі пройдзе 28 мая, месца яго правядзення пакуль не вызначана.

Год таму ў вырашальным паядынку Кубка Беларусі ў Брэсце футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" ў серыі пасляматчавых пенальці вырвалі перамогу ў БАТЭ. У цяперашнім розыгрышы жодзінскія тарпедаўцы сышлі з турнірнай дыстанцыі, уступіўшы ў чвэрцьфінале "Слуцку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі