Поўная версія

БАТЭ адолеў "Нёман", "Шахцёр" разграміў "Луч" у чэмпіянаце Беларусі

Спорт 18.06.2018 | 11:59

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар футбольнага чэмпіянату Беларусі барысаўскі БАТЭ атрымаў дзясятую вікторыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым матчы з гродзенскім "Нёманам" барысаўчане забілі два мячы ўжо ў першыя паўгадзіны гульні, калі вызначыліся Мікалай Сігневіч і Мірка Іваніч. Аднак у другім тайме падапечныя Ігара Кавалевіча праявілі характар і аднавілі раўнавагу пасля ўдараў Андрэя Якімава і Эрвейна Мукана. І ўсё ж госці змаглі вырваць юбілейную перамогу дзякуючы голу Максіма Скавыша на 89-й мінуце матчу.

Салігорскі "Шахцёр", які набраў крэйсерскую скорасць, атрымаў шостую вікторыю запар, разграміўшы на сваім полі мінскі "Луч" з лікам 4:0. Каманда Сяргея Ташуева набрала 24 ачкі, дагнаўшы мінскае "Дынама". Падапечныя Сяргея Гурэнкі паядынак 12-га тура правядуць сёння вечарам на сваім полі супраць "Віцебска".

Акрамя таго, футбалісты "Гомеля" ў сябе дома прымуць "Смалявічы", а ў Мінску "Іслач" сустрэнецца з брэсцкім "Дынама".

Вынікі астатніх сустрэч: "Тарпеда" (Мінск) - "Слуцк" - 0:1, "Гарадзея" - "Мінск" - 1:2, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Днепр" (Магілёў) - 1:0.

Становішча ў групе лідараў: БАТЭ - 31 ачко (12 матчаў), "Дынама" (Мінск) - 24 (11), "Шахцёр" - 24 (12), "Віцебск" - 23 (11).-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія