Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лістапада 2017, 16:20

Баскетбалісты зборнай Беларусі прайгралі Чарнагорыі ў кваліфікацыі ЧС-2019

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баскетбалісты пацярпелі другое паражэнне запар у матчах адборачнага турніру чэмпіянату свету - 2019, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля гасцявой няўдачы ў матчы з чэмпіёнамі Еўропы славенцамі (74:87) беларусы на паркеце мінскага Палаца спорту спачатку гулялі як роўныя з чарнагорцамі, але ў другой чвэрці поўнасцю праваліліся і ўступалі з розніцай 24 ачкі - 31:55. Пасля вялікага перапынку падапечныя Аляксандра Круцікава паспрабавалі дагнаць сапернікаў, якія выйшлі ў адрыў, але пагоня не ўдалася і госці з Чарнагорыі выйгралі з лікам 91:67 (24:16, 31:15, 14:18, 22:18). Самым рэзультатыўным у складзе беларускай дружыны стаў Віталь Лютыч, у актыве якога 18 ачкоў.

У іншым матчы другога тура кваліфікацыйнай групы А зборная Іспаніі перамагла на сваёй арэне каманду Славеніі - 92:84 (20:21, 24:17, 29:27, 19:19).

Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: Іспанія - 4 ачкі, Славенія - 3, Чарнагорыя - 3, Беларусь - 2.

Астатнія сустрэчы адборачнага турніру сусветнага першынства адбудуцца ў 2018 годзе. Беларусы 23 лютага прымуць у сябе дома іспанцаў, 26 лютага таксама на сваёй пляцоўцы сустрэнуцца са славенцамі, а затым двойчы згуляюць на выездзе: 28 чэрвеня - у Чарнагорыі, 1 ліпеня - у Іспаніі.

У наступны адборачны этап выйдуць па 3 лепшыя каманды з 8 папярэдніх груп. Фінальны турнір мужчынскага ЧС па баскетболе пройдзе ў 2019 годзе ў Кітаі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі