Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2018, 13:01

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" прабіліся ў плэй-оф Кубка ФІБА-Еўропа

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія "Цмокі" прабіліся ў плэй-оф розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа, разграміўшы на сваёй пляцоўцы чарнагорскі "Морнар" у апошнім паядынку другога групавога этапу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для выхаду ў 1/16 фіналу "драконам" 7 лютага неабходна было выйграць з розніцай не менш як 7 ачкоў, і яны паспяхова справіліся з гэтай задачай, атрымаўшы перамогу з лікам 84:45 (22:10, 19:12, 24:12, 19:11). Гульню на паркеце "Мінск-Арэны" гаспадары пачалі вельмі магутна, госці здолелі набраць першы бал толькі на 6-й мінуце, калі лік быў 11:0. У далейшым падапечныя Аляксандра Круцікава нарошчвалі сваю перамогу і ў выніку перамаглі з розніцай 39 балаў. Самым рэзультатыўным у складзе мінчан стаў Крыс Чараповіч, у актыве якога 24 ачкі.

У другім сённяшнім матчы групы К венгерскі "Сольнак" прымаў у сябе дома дацкі "Бакен Беарз" і дабіўся перамогі з лікам 91:68 (20:17, 25:13, 25:16, 21:22). Падагульняючае становішча каманд: "Бакен Беарз" - 10 ачкоў, "Цмокi-Мiнск" - 9, "Морнар" - 9, "Сольнак" - 8.

У 1/16 фіналу Кубка ФІБА-Еўропа выходзяць па дзве лепшыя каманды з 4 груп другога групавога этапу, а таксама 8 клубаў, якія зоймуць 5-6-я месцы ў чатырох групах Лігі чэмпіёнаў. Матчы 1/16 фіналу Кубка ФІБА-Еўропа адбудуцца 7 і 14 сакавіка, чвэрцьфіналы пройдуць 21 і 28 сакавіка, паўфіналы - 11 і 18 красавіка, два вырашальныя паядынкі за галоўны прыз адбудуцца 25 красавіка і 2 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі