Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лістапада 2017, 10:48

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" перамаглі бельгійскі "Шарлеруа" ў Кубку ФІБА-Еўропа

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" паспяхова правялі першы матч другога круга групавога этапу розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа ў гасцях у бельгійскага "Шарлеруа", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчу з лідарам групы F падапечныя Аляксандра Круцікава пачалі няўдачна, прайграўшы першую чвэрць з розніцай 6 ачкоў. Затое ў другой дзесяцімінутцы госці згулялі значна мацней і пайшлі на вялікі перапынак пры ліку 42:35 на сваю карысць. У далейшым гульня ішла на сустрэчных курсах. У выніку мінчане дабіліся перамогі - 82:78 (16:22, 26:13, 17:22, 23:21). У складзе пераможцаў самым рэзультатыўным стаў Аляксандр Кудраўцаў, які набраў 18 ачкоў. У першым крузе "драконы" прайгралі бельгійскаму клубу на сваёй арэне з лікам 76:78.

Свой наступны паядынак у гэтым турніры чэмпіёны Беларусі правядуць у сябе дома 15 лістапада супраць ізраільскай "Бней Герцліі", якая напярэдадні ўступіла ў сябе дома венгерскай "Альбе" - 68:93. Турнірнае становішча пасля чатырох гульнявых дзён: "Шарлеруа" - 7 ачкоў, "Цмокі-Мінск" - 6, "Альба" - 6, "Бней Герцлія" - 5.

Перад дамашняй сустрэчай Кубка ФІБА-Еўропа мінскія "Цмокі" 11 лістапада згуляюць на выездзе з баскетбалістамі "Ніжняга Ноўгарада" ў чарговым туры Адзінай лігі ВТБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі