Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 ліпеня 2018, 19:09

Баскетбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі прайгралі на ЧЕ ў Балгарыі

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баскетбалісты няўдачна стартавалі ў другім дывізіёне маладзёжнага чэмпіянату Еўропы (U-20) у балгарскай Сафіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў першым паядынку папярэдняй групы А падапечныя Віталя Маклакава гулялі з равеснікамі з Бельгіі і ўступілі з лікам 51:60.

Свой другі матч беларусы правядуць 14 ліпеня супраць каманды Азербайджана, затым згуляюць з Латвіяй (17 ліпеня) і Македоніяй (18 ліпеня). У чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя дружыны з чатырох папярэдніх груп. Тройка ўладальнікаў пуцёвак у элітны дывізіён вызначыцца ў балгарскай сталіцы 22 ліпеня.

Тым часам на аналагічным турніры сярод дзяўчат у румынскім горадзе Арадзя зборная Беларусі прадаўжае барацьбу за пуцёўку ў эліту кантынентальнага першынства. Заняўшы другое месца ў папярэдняй групе В следам за чэшскімі баскетбалісткамі, каманда Вольгі Падабед выйшла ў паўфінал і 14 ліпеня сустрэнецца са зборнай Літвы, якая была лепшай у групе А. У другім суботнім паўфінале згуляюць зборныя Чэхіі і Румыніі. Пераможцы паўфінальных сустрэч 15 ліпеня правядуць матч за першае месца, прайграўшыя паспрачаюцца за трэцюю падагульняючую пазіцыю. У элітны дывізіён трапяць тры лепшыя каманды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі