Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 жніўня 2017, 17:21

Баскетбалісты юнацкай зборнай Беларусі выйгралі ў Балгарыі на чэмпіянаце Еўропы

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-16) пераможна стартавалі ў суцяшальным турніры чэмпіянату Еўропы (дывізіён В) у Сафіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку спаборніцтваў за 9-16-я месцы беларусы ва ўпартай барацьбе перамаглі балгарскіх баскетбалістаў з лікам 71:65 (16:16, 20:16, 16:14, 19:19). Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Кірыл Цецерукоў, у актыве якога 20 ачкоў. Сёння падапечныя Аляксандра Падзерачова ў барацьбе за 9-12-я месцы правядуць сустрэчу з равеснікамі з Ірландыі. Пераможца гэтага матчу 19 жніўня згуляе з лепшай камандай пары Польшча - Боснія і Герцагавіна.

Сёння ў балгарскай сталіцы праходзяць два паўфінальныя паядынкі: Вялікабрытанія - Грэцыя, Грузія - Нідэрланды. Пуцёўкі ў элітны дывізіён юнацкага кантынентальнага першынства атрымаюць тры прызёры другога дывізіёна, якія вызначацца 19 жніўня.

У гэты ж дзень баскетбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць галоўны матч першага раўнда кваліфікацыі чэмпіянату свету-2019. У партугальскай Каімбры беларусы згуляюць з камандай Партугаліі за выхад у асноўны этап кваліфікацыі сусветнага першынства. Першае месца ў групе D занялі балгарскія баскетбалісты, якія па два разы перамаглі беларусаў і партугальцаў. Каманда Аляксандра Круцікава ў першым крузе гэтага міні-турніру прымала партугальцаў у Мінску і перамагла гасцей з розніцай 3 балы - 78:75. У асноўны этап кваліфікацыі сусветнага форуму 2019 года выходзяць дзве лепшыя зборныя з чатырох папярэдніх груп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі