Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2018, 11:40

Баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" уступілі польскай "Вісле" ў Еўракубку

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" прайгралі чацвёрты матч запар на групавым этапе розыгрышу Еўракубка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 5-га тура ў Кракаве "Цмокі" выйгралі першую чвэрць з мінімальнай перавагай, але затым баскетбалісткі "Віслы" перахапілі ініцыятыву і выйгралі з лікам 77:69 (18:19, 21:16, 19:17, 19:17). У першым крузе спаборніцтваў групы С мінчанкі ўступілі польскай камандзе на сваёй пляцоўцы з лікам 55:76. Акрамя таго, падапечныя Андрэя Ваўлева абмяняліся перамогамі з турэцкім "Бешыкташам" са Стамбула - 68:63 (у гасцях) і 66:74 (дома), а таксама ўступілі ў Курску расійскай "Інвенце" - 46:63.

У апошні гульнявы дзень 13 снежня чэмпіёнкі Беларусі прымуць "Інвенту" ў Мінску. Расіянкі свой паядынак перадапошняга тура правядуць 6 снежня ў Стамбуле.

Становішча каманд у квартэце С: "Вісла" - 9 ачкоў (5 матчаў), "Інвента" - 6 (4), "Бешыкташ" - 6 (4), "Цмокі-Мінск" - 6 (5).

У плэй-оф Еўракубка выйдуць па дзве лепшыя каманды з 10 груп, а таксама два лепшыя клубы з тых, што занялі трэція месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі