Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 кастрычніка 2018, 14:20

Баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" чацвёрты раз сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Цмокi-Мiнск" трэці раз запар сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі, усяго ў іх актыве чатыры трафеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінальным паядынку з фіналістам мінулага кубкавага розыгрышу "Гарызонтам" падапечныя Андрэя Ваўлева выйгралі з лікам 65:60. У другім паўфінале гродзенская "Алімпія" ўпэўнена ўзяла верх над клубам "Гомель-Сож" - 82:53.

У фінальным матчы ўпартай барацьбы не атрымалася - мінчанкі былі значна мацнейшыя, выйграўшы з розніцай 18 ачкоў - 74:56. Пасля паспяховага фіналу галоўны трэнер пераможцаў адзначыў, што выйграваць заўсёды прыемна, але эйфарыі ад здабытай перамогі на Кубку няма. Гэта звязана, перш за ўсё, з тым, што камандзе не ўдалося паказаць гульню такой якасці, якая дасць магчымасць дастойна выглядаць у розыгрышы еўракубкаў.

Бронзу кубкавага турніру заваявалі баскетбалісткі "Гарызонта", якія перамаглі "Гомель-Сож" - 48:42. Перад чацвёртай чвэрцю гамяльчанкі выйгравалі з перавагай 11 балаў, але на канцоўку сіл у іх не хапіла.

Самым карысным іграком XXII жаночага Кубка Беларусі прызнана цэнтравая пераможцаў Вікторыя Гаспер, якая ў паўфінале і фінале набірала па 22 ачкі.

Фінальны этап мужчынскага Кубка Беларусі пройдзе ў Віцебску. У паўфіналах 2 кастрычніка мінскія "Цмокi" згуляюць з віцебскім "Рубонам", а "Гродна-93" будзе сапернічаць з магілёўскім "Барысфенам". 3 кастрычніка пройдуць матчы за падагульняючыя месцы. Уладальнікамі Кубка Беларусі з'яўляюцца сталічныя "драконы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі