Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2018, 09:10

Баскетбалісткі Беларусі ўступілі Францыі на юніёрскім ЧС у Мінску

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баскетбалісткі завяршылі групавы этап баскетбольнага чэмпіянату свету сярод дзяўчат да 17 гадоў паражэннем ад каманды Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёнкі Еўропы ў гэтай узроставай катэгорыі францужанкі згулялі лепш за беларусак. Аднак гаспадыні турніру не апускалі рукі, вельмі стараліся і часам паказвалі нядрэнны баскетбол. Тым не менш, больш высокі клас французскай каманды быў відавочны, і яна выйграла з лікам 64:34. У іншым матчы 3-га тура папярэдняй групы А японскія баскетбалісткі былі мацнейшымі за калумбійскую каманду - 72:52. Падагульняючае становішча: Францыя - 6 ачкоў, Японія - 5, Беларусь - 4, Калумбія - 3.

Такім чынам, у 1/8 фіналу 25 ліпеня ў 20.30 у Палацы спорту беларускія баскетбалісткі сустрэнуцца з камандай Італіі, якая заняла другое месца ў групе В.

Склады астатніх пар 1/8 фіналу: Венгрыя - Ісландыя (пачатак у 13.15; "Фалькон Клуб"), Азербайджан - Латвія (13.45; Палац спорту), Іспанія - Канада (15.30; "Фалькон Клуб"), Аўстралія - Новая Зеландыя (16.00; Палац спорту), Японія - Кітай (17.45; "Фалькон Клуб"), Францыя - Малі (18.15; Палац спорту), ЗША - Калумбія (20.00; "Фалькон Клуб").-0-

Фота Андрэея Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі