Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2017, 09:32

Баскетбалісткі Беларусі і Вялікабрытаніі перамаглі на старце міжнароднага турніру ў Мінску

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі Беларусі і Вялікабрытаніі перамаглі на старце міжнароднага турніру памяці заслужанага трэнера СССР Сямёна Халіпскага, што праходзіць у мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы зборная Вялікабрытаніі, уступаючы па ходзе чацвёртай чвэрці сем ачкоў, змагла нанесці паражэнне Аргенціне - 57:56. Другі паядынак атрымаўся менш упартым. Асноўная зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Трафімавай выйграла ў беларускай маладзёжнай каманды, дзеяннямі якой кіравала іншая вядомая ў мінулым баскетбалістка Вольга Падабед. Лік матчу - 79:37 на карысць нацыянальнай зборнай.

У другі дзень спаборніцтваў, 24 мая, беларуская "маладзёжка" згуляе з брытанкамі (16.00), першая зборная сустрэнецца з Аргенцінай (18.30), у заключны гульнявы дзень, 25 мая, таксама адбудуцца два паядынкі: Беларусь (U-20) - Аргенціна (16.00), Беларусь - Вялікабрытанія (18.30).

Для абедзвюх беларускіх дружын гэты турнір стане этапам падрыхтоўкі да кантынентальных турніраў. Нацыянальная зборная з 16 па 27 чэрвеня ў Чэхіі выступіць на галоўным турніры Старога Свету, а "маладзёжка" 8-16 ліпеня ў Ізраілі паспрачаецца за выхад у элітны дывізіён у сваёй узроставай катэгорыі.

Мемарыял Халіпскага праводзіцца пяты раз. У 2013 годзе ў Магілёве перамаглі беларускія баскетбалісткі, а затым у Мінску першынствавалі госці: 2014 - Іспанія, 2015 - Расія, 2016 - Турцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі